BE RU EN

З'явіліся новыя фота наступстваў выбуху ядзернай ракеты «Сармат»

  • 23.09.2024, 14:45

На здымках відаць сур'ёзныя разбурэнні на пляцоўцы і вакол яе.

Апублікаваны новыя спадарожнікавыя здымкі няўдалага запуску ядзернай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат" з касмадрома Плясецк у Расеі.

Выявы прадстаўленыя кампаніяй Maxar і апублікаваны OSINT-аналітыкам Джорджам Баросам.

На здымках заўважны буйны кратэр дыяметрам амаль 62 метры у месцы старту ракеты, а таксама сур'ёзныя разбурэнні на пляцоўцы і вакол яе. Гэта паказвае на тое, што ракета ўзарвалася практычна адразу пасля запальвання або запуску.

Таксама відаць, што ў лесе на ўсход ад пускавой устаноўкі працягваюць тлець невялікія пажары, а каля разбуранай шахты можна ўбачыць чатыры пажарныя машыны.

Апошнія навіны