BE RU EN

Былы прэс-сакратар «Газпрама», які ваюе за Украіну, адправіў пасланне Пуціну

  • 23.09.2024, 14:29

Расея афіцыйна прызнае яго злачынцам.

Ігар Валабуеў далучыўся да Сілаў абароны Украіны пасля пастановы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пачаць поўнамаштабнае ўварванне ў лютым 2022 года. Былы кіраўнік прэс-службы энэргетычнага гіганта “Газмпрам” нядаўна змяніў расейскі пашпарт на ўкраінскі. Пра гэта паведамляе Sky News (пераклад - "Фокус").

53-гадовы Валабуеў распавёў, што летась атрымаў раненне пад Бахмутам, але пасля вярнуўся на перадавую і нядаўна навучыўся кіраваць дронам.

У мінулым ён займаў пасаду кіраўніка прэс-службы "Газпрама" і супрацоўніка "Газпромбанка".

У інтэрв'ю журналістам ён сказаў, што нарадзіўся ва Украіне ў часы СССР, што з'ехаў вучыцца і працаваць у Маскву, але ніколі не страчваў свае сувязі з Украінай.

У 2014 годзе ён выказваўся супраць захопу Крыма, а поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў у 2022 годзе стала для яго той апошняй саломінкай з прыказкі, якая пераламала спіну вярблюду, адзначаюць журналісты.

Мае сябры і знаёмыя пачалі тэлефанаваць, і я падумаў, што больш не магу заставацца ў Расеі. Скажам так, мінулыя восем гадоў я шукаў маральныя сілы, каб з'ехаць”, - адзначыў ён.

Валабуеў таксама атрымаў дазвол ад прадстаўнікоў сілаў бяспекі на ўезд ва Украіну і ўжо праз некалькі месяцаў апынуўся на перадавой.

Ён расказаў, што ўдзельнічаў у баях у Луганскай і Данецкай абласцях. Раненне, паводле ягоных слоў, ён атрымаў падчас эвакуацыі параненага. Пры гэтым тыя, хто знаходзіліся побач з ім, загінулі.

Расейскія ўлады выпісалі ордэр на арышт Валабуева, але ён кажа, што не плануе вяртацца.

“Я думаю, што прыйдзе час, калі Расея афіцыйна прызнае яго злачынцам. І расейцы раскаяцца, што слухалі і выбіралі яго”, - сказаў былы спікер “Газпрама”.

Апошнія навіны