BE RU EN

У сяброў Лукашэнкі з Зімбабвэ сур'ёзныя праблемы

  • 23.09.2024, 14:10

Праз голад там хочуць пачаць ёсці сланоў.

У зімбабвійскага рэжыму Эмерсана Мнангагвы, з якім апошнім часам шчыльна супрацоўнічае Лукашэнка, пачаліся праблемы.

Праз нястачу харчавання, выкліканага засухай, у Зімбабвэ заб'юць 200 сланоў. Улады ўжо далі адпаведнае даручэнне, перадае The Guardian.

На сланоў будуць паляваць у тым ліку ў найбуйнейшым запаведніку краіны - Хванге. Далей чыноўнікі плануюць "мабілізаваць жанчын, каб высушаць мяса, спакуюць яго і забяспечыць дастаўку ў некаторыя абшчыны, якія маюць патрэбу ў бялку".

У Зімбабвэ цяпер жыве блізу ста тысяч сланоў - "больш, чым трэба", на думку міністра навакольнага асяроддзя. З ім не згодны некаторыя экспэрты і зоаабаронцы. Яны думаюць, што ва ўладаў павінны быць больш экалагічныя метады барацьбы з засухай, і непакояцца, што пастанова аб забойстве сланоў можа адштурхнуць турыстаў з этычных меркаванняў.

"Мы ўжо паказалі, што дрэнна захоўваем прыродныя рэсурсы, а наш апетыт да незаконна нажытых багаццяў не ведае межаў, таму гэта трэба спыніць, таму што гэта неэтычна", – кажа дырэктар нацыянальнага Цэнтра кіравання прыроднымі рэсурсамі Фарай Магуву.

Апошнія навіны