BE RU EN

Абнародаваны страты расейцаў за чатыры месяцы Харкаўскага наступу

  • 23.09.2024, 12:38

Аперацыя стала катастрофай для расейцаў.

За перыяд з 10 траўня да 21 верасня 2024 года расейскія захопнікі страцілі на Харкаўскім кірунку больш за 16 тысяч вайскоўцаў.

Такія звесткі 23 верасня абнародавалі ў аператыўна-тактычнай групоўцы войскаў "Харкаў".

Паводле звестак украінскіх абаронцаў, на Харкаўскім кірунку расейцы агулам страцілі 16 384 чалавек. Удакладняецца, што беззваротныя страты – 5 426 акупантаў, параненых - 10958.

Акрамя таго, за чатыры месяцы ўкраінскія вайскоўцы абясшкодзілі на Харкаўскім кірунку 143 варожыя танкі, 69 з якіх знішчаныя.

Расейцы таксама страцілі 211 баявых браняваных машын — з іх 134 знішчаныя і 77 пашкоджаныя. Падлічылі ў АДГ «Харкаў» і страты аўтамабільнай тэхнікі расейцаў - усяго 1 464 адзінкі, з якіх знішчана 866.

Што да артылерыйскіх сістэм, то на Харкаўшчыне захопнікі засталіся без 762 адзінак, з іх 212 было знішчана.

«Акрамя таго, знішчана 4 458 БПЛА розных тыпаў і 152 склада з боепрыпасамі ворага», - дадалі ў АДГ «Харкаў».

Апошнія навіны