Войска Ізраіля заклікала жыхароў Лібана эвакуавацца
- 23.09.2024, 12:26
Па тэрарыстах з «Хезбалы» будуць наносіцца ўдары.
Ізраільскае войска заклікала цывільнае насельніцтва Лібана пакінуць раёны, у якіх дзейнічае тэрарыстычная групоўка "Хезбала" - папярэдзіўшы, што неўзабаве па тых "нанясуць маштабныя дакладныя ўдары", заявіў 23 верасня спікер ЦАХАЛ Даніэль Хагары, піша сайт "Дэталі".
“Мы просім жыхароў ліванскіх пасёлкаў звярнуць увагу на паведамленні і папярэджанні, апублікаваныя ЦАХАЛ (Армія абароны Ізраіля - рэд.), і прыслухацца да іх. (…) Мы раім мірным жыхарам населеных пунктаў, размешчаных паблізу будынкаў і тэрыторый, якія выкарыстоўваюцца Хезбалой у ваенных мэтах - напрыклад, для захоўвання зброі - неадкладна пакінуць небяспечныя месцы дзеля іх уласнай бяспекі”, - заявіў афіцэр.
Папярэджанне ЦАХАЛ прагучала пасля таго, як ізраільскае войска раніцай у панядзелак, 23 верасня, нанесла «маштабныя ўдары» па аб'ектах Хезбалы - пасля выходных, на працягу якіх абодва бакі вялі самы інтэнсіўны агонь з пачатку чарговага абвастрэння ваеннага канфлікту ў сектары Газа ў кастрычніку 2023 года.