BE RU EN

Названая прычына няўдалага запуску ядзернай ракеты «Сармат»

  • 23.09.2024, 14:45

Прадэманстраваць “суперзброю” не выйшла.

Расея не ўпершыню правяла няўдалыя выпрабаванні ядзернай міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-28 "Сармат".

Пра гэта ў эфіры Radio NV заявіў кіраўнік праграм бяспекі Цэнтра глабалістыкі "Стратэгія XXI" Павел Лакійчук.

“Іх працэс уводу ў эксплуатацыю можна лічыць па колькасці выбухаў. Летась у лютым быў выбух “Сармата”. Аднак, у расейскім Міністэрстве абароны заявілі ў верасні 2023 года, заяўляюць, што яна пастаўленая на баявое дзяжурства. Як па мне, такі спех - гэта спроба прадэманстраваць свету ўводзіны ў эксплуатацыю новай суперзброі. Гэта з'яўляецца відавочным элементам пуцінскага ядзернага шантажу”, - мяркуе экспэрт.

У той жа час ён параўнаў здольнасці Расеі і КНДР у стварэнні аналагічных балістычных ракет. Са слоў экспэрта, выпрабаванні паўночнакарэйскіх ракет маюць значна большую выніковасць, хоць і сабраны з тых жа дэталяў, што і расейскія. На думку экспэрта, ёсць дзве прычыны такой нізкай выніковасці расейскай ядзернай праграмы.

“Першым важным чыннікам з'яўляецца тое, што ў расейцаў няма магутнай тэарэтычна-практычнай школы, якую мела Украіна. Расейцы падумалі, што яны змогуць справіцца саматугам. Зрэшты, пераадолець гэтыя праблемы можна - Паўночная Карэя не найлепшы прыклад, але сур'ёзны ў параўнанні з расейцамі. І тут узнікае іншы чыннік - прагнасць. Не толькі канструктараў, але і мэнэджараў. Калі ўся вертыкаль пабудаваная на адкатах і крадзяжы - такая прадукцыя і атрымліваецца”, - дадаў Лакійчук.

Апошнія навіны