BE RU EN

Іран скараціў інвестыцыі ў Беларусь удвая

  • 23.09.2024, 10:53

Ізраіль - у дзевяць.

ААЭ, Турцыя, Кітай і Іран увайшлі па выніках мінулага года ў топ-10 найбуйнейшых крыніц прамых інвестыцый у беларускую эканоміку. Але ўклад апошняга скараціўся больш як у удвая. А іншыя прыязныя ў вачах Менска дзяржавы аддаюць перавагу не рызыкаваць сваімі грашыма ў краіне, якая ўсё больш ахопліваюцца санкцыямі непрыязнага блока, піша сайт «Белорусы и рынок».

Як бачна са статыстыкі Нацыянальнага банка Беларусі, на вядучую пазіцыю ў новай канфігурацыі крыніц прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) у Беларусь выходзяць ААЭ.

За мінулы год ААЭ занялі чацвёртае месца (863,6 млн. даляраў), прапусціўшы наперад толькі Расею (4,5 млрд.), Кіпр (3,2 млрд.) і Аўстрыю (902,7 млн.). Таксама ў топ-10 увайшлі Турцыя (581,1 млн.), Кітай (452,2 млн.), Нямеччына (472,2 млн.), Нідэрланды (258,8 млн.), Вялікабрытанія (243,7 млн.) і Іран (213,6 млн).

ААЭ сталі і становяцца новымі юрысдыкцыямі для многіх расейскіх, беларускіх і заходніх кампаній, якія спрабуюць працаваць на ранейшых рынках у Расеі і Беларусі. Асноўны прырост эмірацкіх ПЗІ ў беларускую эканоміку летась, несумненна, забяспечылі менавіта яны. Астатняй - уласна мясцовыя бізнэсы. У гэтым годзе, трэба меркаваць, аб'ём эмірацкіх інвестыцый у Беларусь вырасце. Гэтаму паспрыяе, у тым ліку, нядаўняя гучная ўгода, у рамках якой эмірацкі фонд Soven 1 Holding набыў кантрольны пакет найбуйнейшага прыватнага банка краіны "Прыёрбанк".

ААЭ станоўча выдзяляюцца на фоне іншых дзяржаў Персідскага заліва. Падданыя сем'яў эміраў Катара і каралёў Бахрэйна, з якім паспрабаваў наладзіць кантакт асабіста Аляксандр Лукашэнка, уклалі ў Беларусь, адпаведна, па 600 тыс. і 1,7 млн даляраў. Яшчэ 100 тысяч далараў - султанат Аман. Савудаўская Арабія, паводле звестак Нацбанка Беларусі, нічога.

Не адбылося прарываў у іншых частках Азіі. Наадварот. Паказчыкі Турцыі і Кітая засталіся прыкладна на ўзроўні 2022 года. А вось аб'ём інвестыцый з Ірана скараціўся больш як удвая. З Ізраіля - больш чым у дзевяць разоў. Неназваныя сірыйскія інвестары, якія ў 2022-м годзе прынеслі ў эканоміку Беларусі 60 млн даляраў, у мінулым "супакоіліся" да амаль нулявога ўзроўню.

Беларускія інвестыцыі сусветных эканомік свету Японіі, Індыі і Інданезіі, якія ўваходзяць у топ-10, у сукупнасці выказаліся сумай 6,7 млн даляраў. Гэта крыху больш, чым у тым жа 2023 годзе накіравалі ў Беларусь тры інвестары іх Афрыкі - Нігерыя (2,9 млн даляраў), Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (1,5 млн) і Егіпет (300 тыс.).

Апошнія навіны