BE RU EN

Украінскі дэсант прарваў расейскую мяжу ў яшчэ адным месцы

  • 23.09.2024, 10:43

Відэафакт.

Падраздзяленні 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады ДШУ УС Украіны прарвалі адзін з участкаў расейскай мяжы.

Пра гэта 23 верасня паведамілі ў Дэсантна-штурмавых войсках УСУ, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

"Гэта ўжо другая паспяховая аперацыя прарыву расейскай мяжы з пачатку аперацыі на тэрыторыі Курскай вобласці РФ", — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на відэа зафіксавана прапрацоўка праходаў у інжынерных загароджах, заход дэсантна-штурмавых падраздзяленняў на варожую тэрыторыю і першыя баі ў памежнай паласе, дзе танкісты ДШВ "разбіраюць" апорны пункт саперніка.

Месца і дату здымкі вайскоўцы не ўдакладнілі.

“Працяг будзе”, - падкрэслілі байцы.

Апошнія навіны