BE RU EN

Forbes: Расейскіх маракоў з «Адмірала Кузняцова» адправілі ваяваць ва Украіну

  • 23.09.2024, 9:37

З іх стварылі механізаваны батальён.

Крэмль, відавочна, перавёў маракоў з экіпажа судна "Адмірал Кузняцоў", адзінага авіяносца ваеннага флоту РФ, і адправіў іх ваяваць супраць Украіны, паведамляе 22 верасня Forbes.

Як піша ваенны аналітык выдання Дэвід Экс, авіяносец не выходзіў на баявое дзяжурства ўжо восем гадоў і ўсё больш малаверагодна, што ён увогуле калі-небудзь выйдзе на яго.

Са звестак аналітыкаў OSINT-праекта Moklasen, прынамсі часткова з чальцоў экіпажа Кузняцова сфармавалі так званы механізаваны батальён Фрэгат у складзе 1-й гвардзейскай танкавай арміі краіны-агрэсара РФ. Гэтае падраздзяленне было заўважанае ў баях супраць Сіл абароны ў раёне Харкава, а затым было перакінутае ў раён Пакроўска.

"Гэта дзіўнае адкрыццё, якое падкрэслівае крызіс з кадрамі ў расейскім войску ... а таксама падкрэслівае трухлявы стан найбуйнейшых ваенных караблёў расейскага флоту, большасць з якіх засталіся з часоў халоднай вайны", – мяркуе Экс.

Апошнія навіны