BE RU EN

Вядомая ўкраінская акторка пайшла служыць ва УСУ

  • 23.09.2024, 8:05

Яна ўжо прыняла прысягу.

Украінская актрыса Рыта Буркоўская паведаміла, што пойдзе абараняць Украіну і ўступіла ў шэрагі УСУ.

Пра гэта акторка напісала ў сваім Instagram.

Яна адзначыла, што з пачатку ўварвання тэрарыстычнай Расеі ва Украіну, яна працавала ў СМІ. Аднак маладая жанчына мяркуе, што час браць на сябе вялікую адказнасць.

«Прысягу прыняла. Такім чынам, я далучылася да УСУ. Напэўна вы ведаеце, што я акторка. Апошнія 2.5 гады я працавала з медыямі. Мы зрабілі шмат карысных рэчаў і важных гісторый. Я шмат чаму навучылася ў найлепшых журналістаў. Гэты досвед ужо не знікне. Але час браць вялікую адказнасць на сябе і я гэта раблю з радасцю», - напісала яна.

Апошнія навіны