BE RU EN

У Растоўскай вобласці пасля выбуху пачаўся пажар у раёне порта «Азоў»

  • 22.09.2024, 21:55

Фотафакт.

У Растоўскай вобласці Расеі пасля выбуху пачаўся пажар у раёне порта «Азоў», паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы.

Пра гук выбуху і сляды ў небе паведамілі жыхары Заходняга раёна ў Растове і Азоўскага раёна ў Растоўскай вобласці, напісаў Telegram-канал Privet-Rostov.ru, апублікаваўшы адпаведнае фота.

Telegram-канал «Гэта Растоў» у навіне напісаў, што жыхары Прыазоўя чулі гук выбуху, і, паводле папярэдніх звестак, спрацавала СПА. Гэты Telegram-канал таксама апублікаваў фота следу ў небе.

Пазней Privet-Rostov.ru напісаў пра пажар, які «зноў разгараецца» ў раёне Азова, а «Гэта Растоў навіны» напісалі, што ў Азоўскім раёне нешта моцна гарыць. Абодва каналы апублікавалі фота пажару.

Апошнія навіны