BE RU EN

Зяленскі адказаў, што будзе, калі Байдэн адпрэчыць план перамогі Украіны

  • 22.09.2024, 20:30

У Кіева ёсць «план А» і «план Б».

Калі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адпрэчыць план перамогі Уладзіміра Зяленскага, Украіне давядзецца і далей жыць паводле «плану Б». Але гэта жудасны зыход, які будзе азначаць, што Амерыка не хоча ўкраінскай перамогі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю Зяленскага для The New Yorker.

Сярод іншага, на пытанне, ці ёсць «план Б», калі прэзідэнт ЗША адхіліць план перамогі, Зяленскі адказаў, што Украіна ўжо шмат гадоў жыве паводле такога плану.

Паводле ягоных словаў, «план А» прапаноўваўся да поўнамаштабнай вайны, калі Украіна заклікала да прэвентыўнага ўзмацнення і санкцыяў супраць Расеі. Гэтага не адбылося.

«Цяпер я прапаную новы “план А”. Гэты план азначае, што мы мяняем цяперашні курс, дзе толькі дзякуючы сіле нашых вайскоўцаў, гераічнай адданасці еўрапейскім каштоўнасцям нашага народа і нашых байцоў мы выстаялі», – адзначыў ён.

План перамогі мяркуе ўмацаванне Украіны, каб вайна не задоўжылася. Ён не патрабуе задзейнічання расейскага боку, а, хутчэй, выкладае тое, што партнёры могуць зрабіць без удзелу РФ.

«Гэты план распрацаваны, перш за ўсё, з улікам падтрымкі Байдэна. Калі ён не захоча яго падтрымаць, я не магу яго прымусіць. Калі ён адмовіцца – што ж, тады нам давядзецца прадаўжаць жыць паводле “плану Б”. І гэта сумна, – дадаў Зяленскі.

Ён назваў магчымую адмову Байдэна «жахлівай думкай». Гэта азначала б, што Байдэн не хоча заканчэння вайны якім-небудзь чынам, які пазбавіць Расею перамогі. І ў выніку вайна задоўжыцца, падкрэсліў ён.

Апошнія навіны