BE RU EN

На выбарах у Брандэнбургу перамагаюць сацыял-дэмакраты

  • 22.09.2024, 20:20

На другім месцы – «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Паводле звестак экзітполаў, на зямельных выбарах у Брандэнбургу з мінімальнай перавагай атрымлівае перамогу кіроўная Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН). У ходзе галасавання ў нядзелю, 22 верасня, яна набірае, паводле звестак сацыялагічнага інстытута Infratest dimap, 31,2% галасоў, паведамляе DW.

На другім месцы – партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АдН), якая атрымала блізу 29,9%. За трэцяе месца змагаюцца Звяз Сары Вагенкнехт (ЗСВ), які набірае 12% галасоў, і Хрысціянска-дэмакратычны звяз (ХДЗ) з вынікам 11,9%.

«Звяз-90» / «зялёныя», які набірае 4,5–5% галасоў, можа не пераадолець пяціадсоткавы бар'ер. Мабыць, таксама не ўвойдуць у склад ландтага Левая партыя (3,1%) і «Свабодныя выбарнікі» (2,6%). Ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП), якая на федэральным узроўні ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, ужо даўно не выконвае ніякай ролі ў Брандэнбургу і не прадстаўленая ў мясцовым ландтагу з 2014 года.

Выбары характарызаваліся высокай яўкай. Ужо на 14-ю гадзіну (15-я мск) яна склала 46,1% без уліку галасоў, пададзеных шляхам галасавання праз пошту. Пяць гадоў таму гэты паказнік у той самы час быў істотна ніжэйшы – 31,3 адсотка. У выбарах мелі права ўдзельнічаць 2,22 млн чалавек, з іх блізу 100000 тысячаў чалавек маглі прагаласаваць упершыню.

З 2019 года ў Брандэнбургу, які прымыкае да Берліна, кіруе кааліцыя ў складзе сацыял-дэмакратаў, хрысціянскіх дэмакратаў і «зялёных». У ходзе мінулых выбараў у ландтаг у Патсдаме СДПН набрала 26,2 адсотка галасоў, ХДЗ – 15,6 адсотка, левая партыя – 10,7 адсотка. «Зялёныя» атрымалі рэкордны вынік 10,8%.

Апошнія навіны