BE RU EN

МЗС Украіны прыгразіла Лукашэнку наступствамі праз сустрэчу з Пушыліным

  • 22.09.2024, 17:49

Падрабязнасці.

Сустрэча беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі з верхаводам так званай «Данецкай народнай рэспублікай» Дзянісам Пушыліным будзе мець наступствы для стасункаў Украіны з Беларуссю.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву МЗС Украіны.

Сярод іншага, МЗС катэгарычна асуджае сустрэчу Лукашэнкі з прадстаўніком расейскай улады на акупаванай частцы Данецкай вобласці.

«Гэтая сустрэча з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем, што пазіцыя цяперашняй улады Беларусі датычна суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прадыктаваная выключна ўказаннямі Крамля і не мае нічога агульнага ні з міжнародным правам, ні з міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў заяве.

Таксама Украіна аспрэчвае крывадушную рыторыку Лукашэнкі аб «прынцыпах» супрацоўніцтва з часова акупаванымі тэрыторыямі і ўважае яе за падтрымку вайны.

«Заклікаем беларускі народ усвядоміць, што на фоне неаднаразовых кантактаў службовых асобаў Беларусі з расейскімі марыянеткамі з нашых часова акупаваных тэрыторый сталыя заявы Аляксандра Лукашэнкі пра ягоныя «цёплыя пачуцці» да «брацкага ўкраінскага народа» гучаць як насмешка, а ягоныя практычныя дзеянні руйнуюць прынцыпы, на якіх будаваліся стасункі паміж украінскім і беларускім народамі», – адзначылі ў МЗС.

Гэтыя несяброўскія дзеянні не могуць застацца без належнага рэагавання і будуць мець негатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх стасункаў, дадалі ў міністэрстве.

Адзначым, раней на гэтым тыдні Лукашэнка прымаў Пушыліна ў сваёй адміністрацыі пасля сустрэчы з кіраўніцтвам выбарчых органаў краінаў СНД. Як заявіў беларускі дыктатар, ён не адмаўляўся ад супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі ў Данецку.

Апошнія навіны