BE RU EN

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка

  • 22.09.2024, 20:09

Што яна абазначае.

На менскай кальцавой з'явілася эксперыментальная разметка, якая дапаможа кіроўцам ацэньваць дыстанцыю да аўто, што ідзе наперадзе.

У раёне праспекта Незалежнасці на трэцяй паласе руху ўнутранага і знешняга кальца вядуцца працы для нанясення стрэлак, каб дапамагчы кіроўцам лепш арыентавацца ў дарожнай абстаноўцы. Разам з разметкай будуць устаноўленыя адпаведныя інфармацыйныя шчыты, паведамляе ДАІ.

Так, дзве стрэлкі да машыны, якая ідзе наперадзе, падкажуць, што дыстанцыя бяспечная.

Адлегласць паміж стрэлкамі разлічаная з улікам бяспечнай дыстанцыі пры дазволенай хуткасці руху, што дапаможа ў выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый і экстраннага тармажэння ўнікнуць сутыкнення.

Эксперымент прадоўжыцца некалькі месяцаў. Калі эксперыментальная разметка пакажа сваю эфектыўнасць, яе будуць наносіць і на іншых адрэзках дарог.

Апошнія навіны