BE RU EN

УСУ прадэманстравалі, што могуць пагрузіць у цемру частку РФ

  • 22.09.2024, 14:43

Эксперт раскрыў механізм сіметрычнага ўдару.

Сілы абароны Украіны могуць наносіць удары па энэргетычных аб'ектах Расеі і зладзіць акупантам блэкаўт у частцы рэгіёнаў. Пра гэта заявіў кіраўнік праграм па бяспецы Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія XXI» Павел Лакійчук у эфіры шоў «Гаворыць Вялікі Львоў».

«Не было ў нас такой задумы, каб зладзіць ім блэкаўт. Але ў расейцаў энергетычная сістэма даволі ўразлівая. Я нагадаю блэкаўт на поўдні Расеі летам гэтага года, менавіта ў спякотныя месяцы. Ён быў менавіта праз тое, што на Растоўскай АЭС здарылася аварыя на адным з энэргаблокаў. Узнік дысбаланс, сістэма «пасыпалася», бо яна была перагружаная. І калі да таго можна было яе збалансаваць, выкарыстоўваючы падстанцыі ад іншых рэгіёнаў, але так адбылося, што за месяц да таго Сілы абароны пашкодзілі дзве падстанцыі на паўночным усходзе ад нашай краіны», - заявіў ён.

Са слоў эксперта, менавіта пашкоджанне гэтых падстанцый не дазволіла пераключыць частку электраэнэргіі з цэнтра на поўдзень Расеі.

«І вынік - рэгіянальны блэкаўт, рэгіён не менш, чым Украіна, у расейцаў застаўся без святла. Таму можна меркаваць, што наўмысна ці не, хутчэй, што не, але мы прадэманстравалі, што можам адказаць сіметрычным ударам, і пагрузіць у цемру частку РФ таксама», - сказаў Лакійчук.

Апошнія навіны