BE RU EN

Выбухі на складах боепрыпасаў адаб'юцца на дзеяннях РФ на моры

  • 22.09.2024, 13:53

Запасы не бясконцыя.

Выбухі на расейскіх складах боепрыпасаў могуць пэўным спосабам паўплываць на дзеянні УС РФ у Чорным і Азоўскім морах. Такое меркаванне выказаў спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук у эфіры «Еспрессо.TV».

З яго слоў, дзеянні з боку Украіны ў расейскім тыле могуць значна змяніць ход баявых дзеянняў як па лініі баявога сутыкнення, так і ў акваторыі мораў.

«Я спадзяюся, што знішчэнне складоў боепрыпасаў на тэрыторыі РФ паўплывае на дзеянні акупантаў у Чорным і Азоўскім морах. Гэта проста не можа не паўплываць на іх дзеянні. У кожным выпадку, калі знішчаецца тылавая лагістыка, асабліва лагістыка забеспячэння, гэта павінна паўплываць на ход баявых дзеянняў на лініі судакранання. Рэсурсы ў расейцаў не бясконцыя. Так, расейцы адразу не адчуюць набойны голад, але ўсё адно гэты момант наступіць», - заявіў Дзмітрый Плецянчук.

Асобна спікер ВМС УСУ дадаў, што хоць войскі супраціўніка і спрабуюць падтрымліваць інтэнсіўнасць абстрэлаў, запасы ракет і ўдарных дронаў не бясконцыя. Пры гэтым УС РФ могуць паспрабаваць хутка папоўніць запасы ўзбраення.

«Мы ж бачым колькі дронаў яны накіравалі па нашай тэрыторыі ў гэтым месяцы. Зрэшты, у кожным выпадку, гэтыя запасы не бясконцыя. Таму, я спадзяюся, што на лініі баявога судакранання і ў моры, няхай не адразу, выбухі на іх складах вельмі паўплываюць на іх дзеянні», - падсумаваў Дзмітрый Плецянчук.

Апошнія навіны