BE RU EN

Расейцы сталі апрацоўваць дроны невядомым рэчывам

  • 22.09.2024, 12:45

Яно выклікае хімічныя апёкі пры кантакце.

Войскі РФ пачалі апрацоўваць свае дроны невядомым рэчывам, якое пры кантакце выклікае хімічныя апёкі.

Аб гэтым паведаміла аператыўна-тактычная групоўка войск «Харкаў», цытуе Цензор.НЕТ.

«Расейскія акупанты пачалі апрацоўваць свае дроны невядомым рэчывам, якое пры тактыльным кантакце выклікае хімічныя апёкі. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, не дакранайцеся да трафейных «птушачак» без сродкаў аховы!», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны