BE RU EN

У Расеі трое дзяцей памерлі, павячэраўшы курыцай і пельменямі

  • 22.09.2024, 12:21

Астатнія сямейнікі знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

У Краснаярскім краі 6-гадовая дзяўчынка, 11-гадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык памерлі пасля таго, як павячэралі курыцай і пельменямі з мясцовай крамы. Астатнія сямейнікі зараз знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Увечары, 20 верасня, двое дарослых і чацвёра іх дзяцей, 6, 11, 12 і 13 гадоў, вячэралі ў сябе дома ў вёсцы Краснай Сопцы. На наступную раніцу ўсім рэзка стала дрэнна: дзяцей і дарослых пачало ванітаваць. Сям'ю даставілі ў лякарню, дзе двое дзяцей памерлі.

Раніцай 22 верасня Следчы камітэт РФ паведаміў і аб смерці 11-гадовай дзяўчынкі.

Вядома, што курыцу і пельмені сям'я набывала ў мясцовай краме.

Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны