BE RU EN

Ядзерная ракета «Сармат» узарвалася ў шахце на палігоне Плясецк у РФ

  • 22.09.2024, 11:39

На месцы палігона ўтварылася вялізная варонка.

Расейскія сілы ядзернага стрымлівання пацярпелі няўдачу падчас новых выпрабаванняў міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-28 «Сармат», здольнай несці ядзерны зарад. OSINT-аналітык MT Anderson апублікаваў у сацсетцы Х спадарожнікавыя здымкі наступстваў няўдалага запуску на палігоне Плясецк.

На выявах відаць вялікую варонку, якая ўтварылася ў выніку падзення ракеты.

«Ракета ўзарвалася ў шахце, пакінуўшы вялізны кратэр і разбурыўшы выпрабавальны палігон», - гаворыцца ў нататцы.

Пакуль невядома, праз што здарылася аварыя. Паколькі ракета «Сармат» мае ракетны рухавік на вадкім паліве, мог адбыцца інцыдэнт з яго дэтанацыяй, у выніку чаго з'явілася варонка.

Прычына аварыі застаецца невядомай. Імаверна, інцыдэнт адбыўся праз дэтанацыю вадкапаліўнага рухавіка ці падчас спробы запуску. На спадарожнікавым здымку таксама заўважныя чатыры пажарныя машыны і пажар каля ракетнай шахты, што можа сведчыць аб няўдалай спробе запуску.

Адзначаецца, што гэта ўжо чацвёртае праваленае выпрабаванне цяжкай МБР «Сармат». З пяці спроб толькі адна была паспяховай - 20 красавіка 2022 года.

Апошнія навіны