BE RU EN

Беларус пераадолеў 1000 паверхаў менш як за пяць гадзін

  • 22.09.2024, 10:49

Каб дапамагчы дзяўчынцы з Ліды.

Учора ў ТРЦ Galleria Minsk спартовец-аматар Яўген Мельнікаў устанавіў новы нацыянальны рэкорд. У рамках дабрачыннага праекта Quatrium Challenge ён пераадолеў 1000 паверхаў на трэнажоры-лесвіцы. Гэтае мерапрыемства было арганізаванае ў падтрымку 12-гадовай Кіры Любянец, якой патрабуецца спецыяльны электравазок, піша «Онлайнер».

Мельнікаў ужо не першы раз кідае сабе выклік і дапамагае дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Раней ён устанавіў рэкорды па веславанню, плаванню і веласпорце. На гэты раз яго мэта таксама мела дабрачынны складнік. Мусіць, пасля такога марафону думка аб выкарыстанні ліфта выклікае ў Мельнікава толькі паблажлівую ўсмешку. На пераадоленне 1000 паверхаў (3000 метраў) спартоўцу спатрэбілася 4 гадзіны 46 хвілін.

Кожны ахвочы мог праверыць свае сілы на свабодных трэнажорах і далучыцца да дабрачыннага збору.

Каму надаецца дапамога і як дапамагчы?

Кіры Любянец 12 гадоў. Яна жыве ў Лідзе (Гарадзенская вобласць). У дзяўчынкі вельмі складаны дыягназ: спіннамазгавая кіла паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка з млявым парэзам ніжніх канечнасцяў.

Кіра, нягледзячы на свае абмежаваныя магчымасці, вядзе актыўны лад жыцця, паказвае высокія вынікі ў вучобе і займаецца творчасцю. Каб зрабіць жыццё крыху больш камфортным і лепшым, дзяўчынцы вельмі патрэбны спецыяльны электравазок.

Апошнія навіны