BE RU EN

Захарава заявіла пра ўльтыматум і капітуляцыю Расеі

  • 22.09.2024, 10:09

Расейскае МЗС занервавалася праз Глабальны саміт міру.

Расея не плануе ўдзельнічаць у другім Глабальным саміце міру, які Украіна хоча правесці гэтай восенню. Аб гэтым паведаміла спікерка Міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава.

«Прадстаўнікі Расеі ні ў якіх сустрэчах у рамках «бюргенштокскага працэсу» удзелу не бралі і браць не збіраюцца. Гэта чарговая праява махлярства англасаксаў і іх украінскіх марыянетак», - адзначыла Захарава.

Са слоў спікеркі расейскага МЗС, другі Саміт міру мае на мэце «працягнуць «формулу Зяленскага», каб сусветная большасць падтрымала яе».

Напрыклад, Захарава ўважае гэта за спробу «выставіць Расеі ўльтыматум аб капітуляцыі».

Зрэшты, расейцы не адмаўляюцца ад дыпламатычнага «ўрэгулявання крызісу» і гатовыя да абмеркавання прапаноў. Таксама Захарава нагадала аб ініцыятыве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 14 чэрвеня. У прапанове Масквы гаварылася аб тым, што УСУ павінны пакінуць цалкам тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама адмовіцца ад сваіх амбіцый наконт сяброўства ў NATO.

Апошнія навіны