BE RU EN

Forbes: Дроны УСУ падарвалі 2000 тон боепрыпасаў на поўдні Расеі

  • 22.09.2024, 11:10

Украінская кампанія глыбокіх удараў па стратэгічных цэлях унутры Расеі змянілася.

Праз чатыры дні пасля падрыву вялізнага арсенала ў горадзе Таропцы на захадзе Расеі, дроны УСУ нанеслі паўторны ўдар па гэтым аб'екце і атакавалі Ціхарэцк на поўдні краіны-агрэсаркі.

Як піша Forbes, хоча няма пацвярджэнняў, верагодна, для гэтых удараў Украіна выкарыстоўвае рэактыўную ракету-дрон «Паляніца».

На складзе ў Таропцы змяшчаліся значныя запасы стралковай зброі, мінамётных набояў, артылерыйскіх ракет і балістычных ракет вялікай далёкасці, у тым ліку расейскіх «Іскандэраў» і паўночнакарэйскіх KN-23. Пры гэтым склад у Ціхарэцку «ўваходзіць у тройку найбуйнейшых баз захоўвання боепрыпасаў і з'яўляецца адным з ключавых у сістэме матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння расейскіх войск».

На ацэнкі Генштаба, на момант удару там было 2000 тон боепрыпасаў, у тым ліку набоі паўночнакарэйскай вытворчасці. Высокі агністы шар, які ўзнік у выніку ўдару, пацвярджае гэтую адзнаку. Гэтыя выбухі на складах выклікалі лакальныя землятрусы і былі бачныя з космасу.

Паслядоўныя рэйды на склады боепрыпасаў сігналізуюць аб змене ўкраінскай кампаніі глыбокіх удараў па стратэгічных цэлях унутры Расеі.

Цягам многіх месяцаў Кіеў прасіў сваіх еўрапейскіх і амерыканскіх хаўруснікаў дазволіць біць па РФ брытанскімі Storm Shadow, французскімі SCALP-EG і амерыканскімі ракетамі, але ўвесь час атрымліваў адмовы.

«Відавочна, што цярпенне скончылася, украінцы падвоілі вытворчасць зброі мясцовай распрацоўкі - беспілотнікаў і ракет, - якімі яны могуць абстрэльваць цэлі ўнутры Расеі, не пытаючыся папярэдне ні ў каго дазволу. Апошнія атакі таксама сведчаць аб павелічэнні маштабаў украінскіх глыбокіх удараў. Папярэднія рэйды, некаторыя з якіх знішчалі цэлі на адлегласці да 1800 км унутры Расеі, былі ўражальнымі з пункту гледжання матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, але невялікімі па маштабе», - адзначае выданне.

Аднак апошнія рэйды былі значна больш разбуральнымі. Гэта паказвае на зброю, якая не лятае так далёка, як украінскія дроны, аднак мае вялікую магутнасць і дастатковую колькасць.

Расейцы ў Таропцы заяўлялі, што чулі рэактыўныя рухавікі над галавой перад тым, як узарваўся мясцовы склад боепрыпасаў, што таксама паказвае на «Паляніцу».

Гэтая ракета распрацоўвалася больш за год і нядаўна мела баявы дэбют - 24 жніўня яна знішчыла цэль у акупаваным Крыме. «Паляніца» можа пахваліцца турбарэактыўным рухавіком АІ-ПБС-350, супольна распрацаваным PBS у Чэхіі і ўкраінскай фірмай «Іўчанка-Прагрэс». Гэты рухавік вырабляе 3400 ньютанаў цягі - гэтага дастаткова, каб даставіць аднатонную ракету на некалькі сотняў кіламетраў.

Гэта робіць «Паляніцу» падобнай на крылатую ракету Нептун з турбавентылятарным рухавіком. Аднак, апошняя даражэйшая ў вытворчасці. Рэактыўная ракета хоць і менш эфектыўная, але і таннейшая. Гэта дазваляе зрабіць іх значна больш.

Апошнія навіны