BE RU EN

Украіна знішчыла «недатыкальны запас» на складах РФ

  • 22.09.2024, 9:18

ГУР і СБУ выкарыстоўвалі тандэмныя боепрыпасы.

У ноч з 20 на 21 верасня БПЛА разнеслі яшчэ адзін расейскі склад у Цвярской вобласці.

Склад з боепрыпасамі, які знішчылі дроны ў ноч на 21 верасня ў Цвярской вобласці Расеі, размяшчаўся на поўдзень ад таго, які быў абясшкоджаны двума днямі раней. Пра гэта «24 Каналу» распавёў палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан.

З яго слоў, частка стратэгічных складоў размешчаная на паверхні, частка ў бункерах пад зямлёй. Раней быў знішчаны 107-ы склад у Цвярской вобласці. Пры гэтым спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць, што там ужо нічога не засталося. На поўдзень быў размешчаны 23-і склад, дзе захоўвалася прыкладна 750 000 набояў.

«Адбываецца праца па складах расейцаў нашымі далёкімі сродкамі знішчэння. Гэта або рэактыўныя БПЛА, або ракеты, такія як «Гром», каб падняць склады, размешчаныя пад зямлёй. Гэта могуць зрабіць толькі тандэмныя боепрыпасы. Працягваецца праца нашых спецслужбаў - ГУР, СБУ, ССА і т.д. па знішчэнні стратэгічных складоў ворага», - распавёў эксперт.

Ён падкрэсліў, што ў такіх складах захоўваецца недатыкальны запас РФ. Яго ў асноўным апускаюць пад зямлю. Гэтыя ж склады расейцы пачалі выкарыстоўваць у якасці транзітных.

«На транзітным складзе загрузка, разгрузка, перазагрузка адбываецца на зямлі. Іх падарваць вельмі лёгка, і другасная дэтанацыя можа падарваць і падземныя склады. Пасля таго, як расейцы пачалі выкарыстоўваць падземныя стратэгічныя склады як транзітныя, мы іх злавілі. Нашая выведка вызначае перавозкі вялікай колькасці грузаў, таму адбываецца знішчэнне», - сказаў Світан.

Апошнія навіны