BE RU EN

Кітай далучыўся да ўдару ЗША па расейскай прапагандзе

  • 22.09.2024, 8:21

Заблакаваны і адзін з яе беларускіх філіялаў.

Кітай далучыўся да амерыканскага ўдару па крамлёўскай прапагандзе. ByteDance сэрвіс па стварэнні кароткіх відэаролікаў у TikTok, які належыць кітайскай кампаніі, заблакаваў дзясяткі акаўнтаў расейскага дзяржагенцтва Sputnik і профіль RT International.

Гаворка ідзе пра выдаленне 37 акаўнтаў згаданага прапагандысцкага рэсурсу, інфармуе Радыё Свабода.

Зрэшты, пад блакаванне патрапілі Sputnik Serbia, Sputnik Арменія, Sputnik Беларусь.

Пры спробе перайсці на гэтыя акаўнты карыстачы бачаць апавяшчэнне аб немагчымасці знайсці звесткі профіля. Прапагандысты скардзяцца, што сацсетка не патлумачыла ім прычыну блакавання.

Характэрна, што блакаванне прапагандысцкіх акаўнтаў у TikTok адбылася на фоне новых санкцый Вашынгтона ў дачыненні да медыягрупы «Россия сегодня», якая ўключае ў сябе агенцтва Sputnik.

Аб гэтых абмежаваннях амерыканскае Мінфінансаў абвясціла 13 верасня. Як растлумачылі ў ведамстве, такі крок абгрунтаваны тым, што названая медыягрупа распаўсюджвае дэзінфармацыю і ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.

Апошнія навіны