BE RU EN

Зяленскі зрабіў заяву аб ударах па буйных арсеналах Расеі

  • 21.09.2024, 20:42

Грандыёзная атака УСУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў удары Сіл абароны па буйных расейскіх арсеналах 21 верасня.

«Сёння зноў варта адзначыць нашых ваяроў за трапнасць, дакладнасць менавіта на тэрыторыі ворага. Гэта тое, што мяняе сітуацыю прынцыпова, - наша здольнасць вяртаць вайну дадому ў Расею», - заявіў ён у вячэрнім відэазвароце 21 верасня.

Ён адзначыў, што на складзе, які паразілі байцы СБУ, захоўваліся тактычныя ракеты і кіраваныя авіябомбы: «Усё, што Расея выкарыстоўвае для тэрору супраць нашых гарадоў, нашых пазіцый».

«І я хачу падкрэсліць: мы гэта робім дзякуючы нашым здольнасцям, нашай зброі - без тых сродкаў, якія могуць даць партнёры і якія могуць значна паскорыць завяршэнне гэтай вайны дзякуючы знішчэнню расейскага наступальнага патэнцыялу», - заявіў Зяленскі.

Уначы 21 верасня Сілы абароны Украіны ўдарылі па расейскім арсенале «Ціхарэцк» у Краснадарскім краі і па 23-му арсеналу Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ у Цвярской вобласці, недалёка ад населенага пункта Акцябрскі.

Таксама дроны СБУ паспяхова адпрацавалі па двух вайсковых аб'ектах РФ: па складах з ракетамі «Іскандэр» у Цвярской вобласці і па аэрадроме Шайкоўка ў Калужскай вобласці.

Апошнія навіны