BE RU EN

Байдэн рыхтуе пакет дапамогі Украіне на 375 млн даляраў

  • 21.09.2024, 11:02

Стала вядома, што ў яго ўвойдзе.

ЗША рыхтуюць новы пакет ваеннай дапамогі Украіне памерам 375 млн даляраў. Чакаецца, што яго абвесцяць ужо на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле словаў афіцыйных асобаў, якія гаварылі на ўмовах ананімнасці, новы пакет дапамогі складаецца з патрульных катараў, дадатковых боепрыпасаў для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэмаў (HIMARS), артылерыйскіх боепрыпасаў калібру 155 і 105 мм, запасных частак і іншай зброі.

Пры гэтым змест і памер пакету могуць змяніцца ў найбліжэйшыя дні, перад тым, як яго падпіша прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Reuters адзначае, што з пачатку траўня 2024 года ЗША не накіроўвалі пакет дапамогі Украіне больш як на 275 млн даляраў.

Напрыклад, пасля таго, як УСУ пачалі аперацыю ў Курскай вобласці, Амерыка выправіла два пакеты на 125 млн даляраў кожны.

Пры гэтым, Reuters нагадала, што ў ЗША засталося 5,5 млрд даляраў у рамках прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на скарачэнне ўзбраенняў для Украіны. Аднак тэрмін іх дзеяння заканчваецца ў гэтым месяцы. У сувязі з гэтым праўкраінскія лідары Кангрэса ЗША і адміністрацыя Байдэна працуюць над пагадненнем, каб падоўжыць дзеянне на год.

Апошнія навіны