BE RU EN

Падатковая выставіла беларусу рахунак за атрыманыя з-за мяжы грошы

  • 20.09.2024, 19:10

Ён запэўніваў, што гэта вяртанне пазыкі.

Інспекцыя падаткаў і збораў пасля праверкі выявіла, што Генадзь (імя змененае) не менш як 10 разоў за пяць гадоў атрымліваў сродкі з-за мяжы — ад 175 рублёў да амаль 35 тысяч даляраў за адзін раз. Агулам сума перавысіла 120 тысяч даляраў, вынікае з дакумента, апублікаванага ў банку судовых пастаноў, адзначае «Зеркало».

Паколькі мужчына не даваў у падатковыя дэкларацыі на гэтыя сумы, яму выставілі да выплаты амаль 45 тысяч рублёў падаходнага.

Ён паспрабаваў аспрэчыць выстаўлены падатак з часткі сумы — амаль 46 тысяч даляраў. Мужчына заявіў, што гэта было вяртанне пазыкі. Гэтаму не паверылі ў падатковай і спагналі з яго збор. Тады мужчына пайшоў у суд.

Там ён таксама патлумачыў, што пазычыў знаёмай 46,2 тысячы даляраў і яна паступова іх вяртала. Аднак суддзя пастанавіў, што гэтыя тлумачэнні «не змяшчаюць праўдзівую інфармацыю, якая пацвярджае заключэнне і вяртанне сумы пазыкі».

Суд пацвердзіў законнасць пастановы падатковай службы, адхіліўшы скаргу Генадзя.

Апошнія навіны