BE RU EN

Зяленскі: Ва Украіну найбліжэйшым часам паступяць Patriot

  • 20.09.2024, 18:59

Кіраўнік Украіны правёў Стаўку.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 20 верасня, правёў пасяджэнне стаўкі вярхоўнага гетмана УСУ, на ім разгледзелі пытанні, якія маюць крытычнае значэнне для трываласці ўкраінскай дзяржавы. Пра гэта Зяленскі паведаміў у Telegram.

«Першае - абарона энэргетыкі гэтай зімой. Былі ўсе асноўныя прадстаўнікі галіны. Дакладвалі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, міністр энэргетыкі Герман Галушчанка. Разгледзелі стан інжынернай абароны аб'ектаў, каляндар заканчэння ўмацаванняў, размяшчэнне РЭБ і СПА, у тым ліку з улікам сістэм Patriot, якія мы чакаем найбліжэйшым часам», - напісаў Зяленскі.

Другое пытанне датычылася ўласнай вытворчасці Украінай ракет, дронаў, сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Пра гэта выступілі з дакладамі віцэ-прэм'ер-міністр Міхаіл Фёдараў, міністр абароны Рустэм Умераў і кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга.

На пасяджэнні, як адзначыў Зяленскі, былі прынятыя пастановы, «якія дазволяць украінскай прамысловасці максімальна рэалізаваць свой патэнцыял: доўгатэрміновыя кантракты ад дзяржавы і прыцягненне замежных інвестыцый».

«І вядома, фронт. Даклад гетмана Аляксандра Сырскага па ўсіх асноўных кірунках. Даклады прадстаўнікоў выведак - Кірыла Буданава і Алега Івашчанкі», - распавёў Зяленскі яшчэ аб адным пытанні, якое было разгледжанае на стаўцы.

Апошнія навіны