BE RU EN

Для адной катэгорыі беларусаў змянілі правілы падачы на польскую візу

  • 20.09.2024, 14:11

Але толькі на пяць дзён.

Беларускія абітурыенты, залічаныя на першы курс польскіх ВНУ, змогуць падаць дакументы на нацыянальную візу без папярэдняй рэгістрацыі. Гэтае правіла будзе дзейнічаць на працягу пяці дзён, паведамляе VFS Global Group.

Студэнты, якім патрэбная нацыянальная віза для вучобы ў Польшчы, могуць звяртацца ў візавыя цэнтры ў Менску, Гомелі і Магілёве без запісу.

Такая магчымасць даступна толькі з 23 да 27 верасня і тычыцца выключна першакурснікаў.

Апошнія навіны