BE RU EN

Расейскі марскі пяхотнік паказаў украінскаму дрону плакат «Можна што-небудзь паесці, сіл няма» і здаўся ў палон

  • 20.09.2024, 11:54

Відэафакт.

На Херсоншчыне расейскі марскі пяхотнік здаўся ў палон украінскаму дрону.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра свой намер здацца ён паведаміў аператару БПЛА плакатам з надпісам «Можна што-небудзь паесці. Сіл няма».

«Унікальныя кадры ад вайскоўцаў УСУ, падпісчыкаў канала, якія з дапамогай цяжкага дрона «Баба Яга» пераканалі расейскага салдата здацца ў палон. Андрэй Алімаў, 22 гады, вайсковец 61-й асобнай брыгады марской пяхоты. Расейскае камандаванне адправіла яго на адзін з астравоў у Херсонскай вобласці з адным сухпайком на 21 дзень. Затое Алімаў правёў там цэлых тры месяцы, харчаваўся жабамі, каранямі чароту і піў ваду з Дняпра. Але не здаваўся і верыў, што яго забяруць. Вера знікла, калі яго параніла ў нагу, а абяцаннямі аб эвакуацыі кармілі яшчэ два месяцы. Калі нага стала зусім дрэннай, ён выйшаў і здаўся ўкраінскаму дрону», - гаворыцца ў каментары да відэа працэсу здачы ў палон.

Апошнія навіны