BE RU EN

Пуцін атрымаў новы ўдар у спіну

  • 20.09.2024, 10:29

Найбуйнейшы пакупнік вугалю ў Азіі адмовіўся працаваць з Расеяй.

Адзін з найбуйнейшых тайваньскіх імпарцёраў вугалю - кампанія Taiwan Cement Corporation (TCC) - абвясціў аб поўным спыненні супрацоўніцтва з Расеяй.

Кампанія TCC, якая купляла паліва ў Расеі для сваёй электрастанцыі Хопінг, з верасня надумала адмовіцца ад новых кантрактаў. Апошняя партыя расейскага вугалю прыбудзе ў Тайвань у кастрычніку, паведамляе The Moscow Times.

Як гаворыцца ў матэрыяле, страта буйнога тайваньскага кліента абяцае новыя праблемы расейскім вугальшчыкам, якія па выніках студзеня-ліпеня ўжо страцілі амаль 12% экспарту. Галоўны пакупнік - Кітай - знізіў імпарт на 8%.

Падзенне працягваецца, дно блізка. Дападатковы прыбытак вугальнай галіны Расеі ўпаў на 97%

Па выніках першага паўгоддзя расейская вугальная прамысловасць, якая ўключае больш за 30 монагарадоў і 650 тысяч занятых (з улікам сумежных прадпрыемстваў), стала стратнай. Паводле афіцыйных звестак, яе сальдаваны фінансавы вынік склаў мінус 7,1 млрд рублёў ($77 млн). Агулам, адзначае выданне, стратнымі сталі больш за палову расейскіх вугальных кампаній.

Раней паведамлялася, што Тайвань, які не далучыўся да заходніх санкцый супраць РФ, уваходзіў у пяцёрку найбуйнейшых імпарцёраў расейскага вугалю. За год з вясны 2023-га ён закупіў больш за 10 млн. тон. Такім чынам, Расея забяспечыла амаль пятую частку ўсяго вугальнага імпарту Тайваня.

Паводле ацэнак Centre for Research on Energy and Clean Air, з пачатку вайны РФ супраць Украіны Тайвань выдаткаваў $3,5 млрд на закупкі расейскага вугалю. На яго дзель прыпала блізу 5% усяго вугальнага экспарту Раеі. Прычым сёлета пастаўкі павялічыліся на 30% у параўнанні з 2023 годам і ў 1,5 раза - з 2022-м

Індыя, на якую прыпадае блізу траціны расейскага вугальнага экспарту, за сакавік-травень скараціла закупкі на 22% - да 6,76 млн тон. Таксама ўпаў экспарт у Турцыю, Паўднёвую Карэю і Японію.

Кітай, найбуйнейшы пакупнік расейскай сыравіны, увёў імпартную мыту на вугаль, якая не распаўсюджваецца на іншых пастаўшчыкоў - Інданезію і Аўстралію, якія ўваходзяць у зону свабоднага гандлю з КНР.

Акрамя таго, найбуйнейшая металургічная кампанія Індыі адмовілася купляць расейскі вугаль.

У чэрвені 2024 года паведамлялася аб тым, што прыбытак вугальнай галіны РФ, адной з найбуйнейшых сыравінных галін эканомікі, за год упаў на 93%.

Апошнія навіны