BE RU EN

Bloomberg: ЗША папярэдзілі хаўруснікаў пра расейскую пагрозу ў моры

  • 19.09.2024, 21:18

Расея нацэлілася на грузавыя суднаходныя кампаніі.

ЗША папярэдзілі сваіх хаўруснікаў, што Расея нацэлілася на грузавыя суднаходныя кампаніі, спрабуючы перашкодзіць працы партнёраў Украіны, паведамляе Bloomberg.

У матэрыяле гаворыцца, што хоць Расея і раней здзяйсняла кібератакі і праводзіла іншыя гібрыдныя аперацыі супраць суднаходных кампаній і партоў, яе варожыя дзеянні развіваюцца з узмацненнем сабатажу, паколькі апетыт Масквы да прыняцця вялікіх рызык расце.

Расейская выведка здзяйсняла дыверсійныя атакі ў шэрагу еўрапейскіх краінаў, часта наймаючы мясцовых злачынцаў. Яе кібер- і дэзынфармацыйныя аперацыі ўжо даўно накіраваныя на ЗША і Еўропу.

За апошнія месяцы колькасць інцыдэнтаў, якія прыпісваюцца Маскве, вырасла: падпалы, вандалізм, глушэнне сігналаў GPS і сарваная змова з мэтай забойства генеральнага дырэктара нямецкай зброевай кампаніі.

Летась прарасейскія хакеры атакавалі парты ў Еўропе і Японіі. Найбуйнейшы марскі порт азіяцкай краіны пацярпеў ад праграмы-вымагальніцы, выкарыстанай хакерамі для блакавання доступу да файлаў або сістэмаў да таго часу, пакуль не будзе праведзеная аплата, што прывяло да збою ў працы кантэйнернага тэрмінала і затрымак у адпраўцы грузаў, а сайты некалькіх галандскіх партоў сталі ахвярамі ангажаваных Расеяй хакераў.

Апошнія навіны