BE RU EN

«Пах нагадвае нешта ліцейнае з завода»

  • 19.09.2024, 20:26

Менчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе.

У рэдакцыю выдання «Анлайнер» звярнулася чытачка, якая паскардзілася на пластыкавы хімічны пах у раёне вуліцы Матусевіча. Як высветлілася, гэта далёка не адзіная лакацыя, дзе адчуваецца гэты непрыемны пах.

«Пах нагадвае нешта ліцейнае з завода… Я сказала б, гэта сумесь пластыку і нейкай металургіі, – расказала Ганна. – Узмацняецца ён у розны час дня. Бывае, блізу 5 раніцы, бывае ўвечары пасля 19-й».

Паводле словаў дзяўчыны, характэрны смурод яна заўважала і ў раёне вуліцаў Глебкі і Жудро.

Як высветлілася, праблема існуе не толькі ў Фрунзенскім раёне. На сайце Менскага гарадскога цэнтра эпідэміялогіі ўжо з'явіліся скаргі і ад жыхароў іншых вуліцаў.

Апошнія навіны