BE RU EN

Кадыраў заявіў, што Ілан Маск адключыў яму Cybertruck

  • 19.09.2024, 19:19

Кіраўнік Чачэніі абсталяваў машыну кулямётам і абяцаў адправіць яе на вайну ва Украіну.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што атрыманы ім электрапікап Cybertruck ад кампаніі Tesla перастаў працаваць. Ён падумаў, што машыну дыстанцыйна адключыў заснавальнік кампаніі Ілан Маск.

«Нядаўна Маск дыстанцыйна адключыў кібертрак. Не па-мужчынску гэта. Прыйшлося адбуксаваць жалезнага каня. Ну як так, Ілан? Няўжо так робіцца?», - напісаў Кадыраў.

Аб атрыманым Tesla Cybertruck Кадыраў распавёў у жніўні, назваўшы яго падарункам Ілана Маска. Машыну абсталявалі кулямётам. Кіраўнік Чачэніі паабяцаў адправіць яе на вайну ва Украіну.

Апошнія навіны