BE RU EN

Ад 100 да 700 км: да якіх узброеных арсеналаў УС РФ могуць дастаць УСУ

  • 19.09.2024, 17:16

Вакол меж ёсць яшчэ некалькі аб'ектаў.

Арсеналы Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы (ГРАУ) Мінабароны РФ могуць знаходзіцца ў межах дасяжнасці найноўшай ўкраінскай ракеты «Паляніца». Некаторыя з іх маюць плошчу, большую за склад у Таропцы, дзе ўзарвалі 30 тысяч тон ракет УС РФ. Аб месцазнаходжанні вайсковых аб'ектаў РФ распавялі аналітыкі Defense Express.

Аналітыкі, вызначаючы пералік складоў ГРАУ УС РФ, арыентаваліся на магчымую далёкасць ўкраінскай ракеты «Паляніца». Паводле інфаграфікі, якую паказалі ў прэзентацыі на партале United24, гаворка ідзе пра 750 км. У межах дасяжнасці «Паляніцы» - сем буйных сховішчаў, у тым ліку склад 107 у Таропцы, які ўзляцеў у паветра 18 верасня. У сховішчах расейцы захоўваюць ракеты розных тыпаў, у тым ліку, імаверна, «Іскандэр» і паўночнакарэйскія KN-23. Іх знішчэнне можа падарваць баяздольнасць войска РФ: важна даведацца, да чаго ж, імаверна, дабяруцца УСУ.

У артыкуле на Defence Express паказалі месцазнаходжанне магчымых цэляў для «Паляніцы»:

67-ы арсенал ГРАУ - да Украіны 120 км, Карачаў Бранскай вобласці, каардынаты 53.14272, 34.9595, плошча 3 кв. км;

107-ы арсенал ГРАУ - да Украіны 480 км, Таропец Цвярской вобласці, каардынаты 56.50853, 31.71544, плошча 5 кв. км;

23-і арсенал ГРАУ - да Украіны 470 км, Кастрычніцкае Цвярской вобласці, каардынаты 56.35888, 31.64666, плошча 2,6 кв. км;

51-ы арсенал ГРАУ - да Украіны 530 км, Кіржач Уладзіміраўскай вобласці, каардынаты 56.10876, 38.76341, плошча 3 кв. км;

73-і арсенал ГРАУ - да Украіны 650 км, Эсіна Уладзіміраўскай вобласці, каардынаты 53.14272, 34.9595, плошча 6,8 кв. км;

13-ы арсенал ГРАУ - да Украіны 700 км, Котава Наўгародскай вобласці, каардынаты 58.48912, 33.49577, плошча 3 кв. км;

68-ы арсенал ГРАУ - да Украіны 780 км, Маздок Паўночная Асеція, каардынаты 43.74463, 44.5175, плошча 2,2 кв. км.

Адзін з найбліжэйшых да Украіны расейскіх арсеналаў, у Бранскай вобласці, пабудаваны непадалёк ад горада з 20-тысячным насельніцтвам, растлумачылі аналітыкі. Пры гэтым на спадарожнікавых фота заўважна, што кантэйнеры стаяць пад адкрытым небам. Таксама яны адзначылі, што самы вялікі склад, у Эсіна, прайшоў мадэрнізацыю ў 2018 і 2021 гадах. Аналагічная мадэрнізацыя адбылася на складах у Таропіне, якія нібыта маглі вытрымаць ядзерны выбух, але не вытрымалі. Акрамя таго, на Defense Express адзначылі, што цэлямі для ракет УСУ могуць быць не толькі арсеналы ГРАУ, але і меншыя склады, якіх больш, а таксама – вытворчасці набояў і ракет, размешчаных у межах 750 км.

Апошнія навіны