BE RU EN

Байдэн загадаў залучыць усе неабходныя рэсурсы для абароны Трампа

  • 16.09.2024, 10:15

Праз новы замах.

Дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў новы магчымы замах на 45-га кіраўніка Белага дома Дональда Трампа і даручыў сваёй камандзе забяспечыць Сакрэтную службу ўсімі неабходнымі рэсурсамі для яго абароны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Белага дома, піша Цензор.НЕТ.

Са слоў Байдэна, цяпер федэральныя праваахоўныя органы расследуюць стральбу як магчымую спробу забойства кандыдата ў прэзідэнты Трампа, а сам падазраваны знаходзіцца пад вартай.

«Цяпер ідзе актыўнае расследаванне гэтага інцыдэнту, праваахоўнікі збіраюць больш дэталяў аб тым, што адбылося. Як я ўжо неаднаразова заяўляў, у нашай краіне няма месца палітычнаму гвалту ці любому іншаму гвалту», - гаворыцца ў ягонай заяве.

Лідпр ЗША даручыў сваёй камандзе працягваць забяспечваць наяўнасць у Сакрэтнай службы ўсіх рэсурсаў, магчымасцяў і мер абароны, якія неабходны для забеспячэння далейшай бяспекі Трампа.

Прэзідэнт ЗША таксама высока ацаніў працу Сакрэтнай службы і праваахоўных органаў пасля замаху на Трампа, заявіўшы, што ён "адчуў палягчэнне", пачуўшы, што экс-прэзідэнт не пацярпеў.

Што папярэднічала?

Нагадаем, недалёк ад кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа адбылася страляніна. Экс-прэзідэнт знаходзіцца ў бяспецы. Пазней магчымага падазраванага затрымалі.

Апошнія навіны