BE RU EN

Дзясяткі тысяч мігрантаў штурмавалі межы ЕЗ і Беларусі

  • 16.09.2024, 8:14

Названая дакладная лічба з пачатку года.

Колькасць спыненых суседнімі краінамі Еўразвязу з пачатку 2024 года спроб незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі перавысіла 30 тысяч і дасягнула 30 022, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі іх памежных службаў.

83,9% спроб нелегальнай міграцыі прыпала на Польшчу (25.180), 14,2% — на Латвію (4.257), 1,9% — на Літву (585).

Адзначым, Лукашэнка выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў як гібрыдную зброю супраць краін ЕЗ з 2021 года.

У першую хвалю атак мігранты атрымлівалі беларускія візы і арганізавана адпраўляліся з Менска на межы з ЕЗ. Цяпер жа нелегалы ўсё часцей трапляюць у Беларусь праз Расею.

Апошнія навіны