BE RU EN

Кіраўнік МЗС Чэхіі: Забойцы, якія нападаюць на дзяцей у лякарнях – гэта смецце чалавецтва

  • 9.07.2024, 21:31

Ян Ліпоўскі загадаў выклікаць да сябе амбасадара РФ і перадаў яму пратэст у Маскву.

Пасля ўчорашняга расейскага ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні «Ахматдзіт» міністр замежных справаў Чэхіі Ян Ліпоўскі загадаў выклікаць да сябе амбасадара Расеі Аляксандра Змяеўскага і перадаў праз яго свой зусім не дыпламатычны пратэст у Маскву.

«Забойцы, якія нападаюць на дзяцей у шпіталях – гэта смецце чалавецтва. Хай перадасць гэта ў Маскву», – напісаў міністр у сацсетцы X.

Апошнія навіны