BE RU EN

Беларусы зарабілі больш за 1 млн рублёў на крыптавалюце

  • 9.07.2024, 21:27

Але іх затрымалі.

У Берасці праваахоўнікі выявілі факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з зваротам крыптавалюты, піша тэлеграм-канал МУС Беларусі.

Аперацыю правялі супрацоўнікі ўправы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці УУС Берасцейшчыны супольна з калегамі з Ленінскага РАУС абласнога цэнтра.

Паводле інфармацыі МУС, злачынцамі аказаліся мужчыны 26 і 38 гадоў, якія былі пасярэднікамі ва ўгодах на спецыялізаваных біржах. Так яны пераводзілі ў гатоўку і канвертавалі, сярод іншага, грошы, выкрадзеныя ў беларускіх грамадзянаў.

Сумарна нелегальны зварот аднаго з іх склаў прыкладна 12 тысячаў рублёў, а другога – больш за 1 млн рублёў.

На мужчынаў ужо склалі пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Паводле артыкула ім пагражае вялікі штраф, а ўся канфіскаваная крыптавалюта і сума, якая прайшла праз крыптагаманцы, будзе звернутая ў прыбытак дзяржавы.

Апошнія навіны