BE RU EN

Беларусы сталі часцей лётаць на адпачынак у ААЭ

  • 9.07.2024, 19:53

Нашы суайчыннікі аддаюць перавагу Шарджу.

У параўнанні з мінулым годам грамадзяне Беларусі сталі ўдвая часцей наведваць Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, а менавіта – Шарджу, паведамляе Рэспубліканскі звяз турыстычных арганізацый са спасылкай на прадстаўнікоў сферы турызму Шарджы.

Падчас прэзентацыі яны паведамілі, што Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў колькасці турыстаў, якія наведваюць Шарджу з краінаў СНД. Першае заняла Расея, а другое – Казахстан.

У тэмпах прыросту наведванняў наша краіна займае першае месца. Напрыклад, у параўнанні з мінулым годам плынь турыстаў з Беларусі ў гэты арабскі эмірат павысілася на 50% і цяпер складае 15 тысячаў, што даволі вялікі лік для беларускага рынку.

На думку экспертаў, цікавасць да накіравання ў беларусаў выкліканая тым, што Шарджа размешчаная ў цэнтры краіны, адсюль можна дабрацца ў іншыя эміраты і паглядзець славутасці. Сярод іншых пераваг: наяўнасць свайго аэрапорта, магчымасць камбінаванага адпачынку (пляж і экскурсійныя праграмы).

Апошнія навіны