BE RU EN

У чэмпіянаце Беларусі ў хакеі будзе гуляць клуб са Смаленска

  • 9.07.2024, 19:01

На гістарычнай радзіме пастанавіў гуляць «Славуціч».

Расейскі клуб «Славуціч» са Смаленска будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі ў хакеі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакею.

«Славуціч» быў створаны ў 2010 годзе. У 2014 годзе каманда планавала заявіцца ў беларускі чэмпіянат, але тады гэтага так і не адбылося. Аднак у снежні 2023-га смаленскі клуб усё ж падаў заяўку на ўдзел у чэмпіянаце нашай краіны.

Усяго ў экстралізе ў новым сезоне будзе ўдзельнічаць 14 камандаў.

Апошнія навіны