BE RU EN

Суд у Маскве завочна арыштаваў удаву Навальнага

  • 9.07.2024, 18:40

Ёй пагражае да шасці гадоў калоніі.

Басманны суд Масквы абраў завочны арышт у дачыненні да ўдавы расейскага палітыка Аляксея Навальнага, Юліі Навальнай, паводле справы аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці.

«Суд задаволіў хадайніцтва следства. Навальнай Ю.Б. высунута абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 282.1 КК РФ (Удзел у экстрэмісцкай супольнасці). Юлія Барысаўна схавалася ад органаў папярэдняга следства, у сувязі з чым абвешчаная ў вышук», – паведамілі ў прэс-службе суда. Паводле гэтага артыкула ёй пагражае да шасці гадоў калоніі.

Ёй абраны захад стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на тэрмін два месяцы з моманту экстрадыцыі ў РФ або затрымання на тэрыторыі Расеі.

16 лютага УФСВП Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі паведаміла пра смерць Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Харп. Ва ўстанове заявілі, што палітыку стала блага падчас шпацыру, ён практычна адразу страціў прытомнасць. Медыкі больш за паўгадзіны спрабавалі яго рэанімаваць, але не змаглі выратаваць яму жыццё. Цела палітыка больш за тыдзень не аддавалі родным і патрабавалі ад маці Навальнага адмовіцца ад публічнага пахавання, аднак яна не пайшла на ўгоду з уладамі, і яны саступілі.

1 сакавіка Навальны быў пахаваны ў Маскве на Барысаўскіх могілках.

Апошнія навіны