BE RU EN

Аўтобус МАЗ зноў задыміўся

  • 9.07.2024, 18:29

На гэты раз у Казані.

У Казані задыміўся гарадскі аўтобус вытворчасці МАЗ.

Здарылася гэта на прыпынку грамадскага транспарту. Першапачаткова мясцовыя СМІ паведамлялі пра пажар, на месца выехаў разлік ратавальнікаў.

Аднак у МНС інфармацыю пра пажар аспрэчылі. Ва ўстанове заявілі, што ў беларускім аўтобусе перагрэліся і задыміліся тармазныя калодкі.

За апошнія два гады выпадкі загаранняў аўтобусаў вытворчасці МАЗ у Беларусі і Расеі рэзка пачасціліся. У выніку продажы аўтобусаў на расейскім рынку ўпалі.

Апошнія навіны