BE RU EN

AP: Байдэн слаба разумее канкрэтныя захады супраць Расеі і Кітая.

  • 9.07.2024, 18:10

Але сітуацыю разумее глыбока.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн глыбока разумее сітуацыю вакол канфлікту ва Украіне ці пагрозаў Кітая, але абцяжарваецца ў пытаннях канкрэтных захадаў, якія ўжываюцца ў кантэксце гэтых праблемаў, піша Associated Press (AP) са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША.

Ягоныя крыніцы дадалі, што пакуль агульны псіхічны стан Байдэна не выклікае пытанняў.

Байдэну 81 год. Апошнім часам абвастрылася абмеркаванне ягонай здольнасці быць прэзідэнтам і далей праз узрост, асабліва на фоне няўдалых дэбатаў з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам, якому 78 гадоў.

Дэбаты прайшлі 28 чэрвеня ў эфіры CNN. Канал пасля іх правёў апытанне, паводле якога 67% рэспандэнтаў аддалі перамогу Трампу, 33% – Байдэну.

Апошнія навіны