BE RU EN

У Расеі памёр адзін з чыноўнікаў мінабароны

  • 9.07.2024, 16:42

Генерал цесна супрацоўнічаў з Цімурам Івановым і быў уцягнуты ў «крадзеж» значных сум.

Сёння раніцай, 9 ліпеня, расейскія выданні са спасылкай на кіраўніка муніцыпалітэта Шамільскага раёна Дагестана Магамеда Гасанава, паведамілі аб смерці 61-гадовага генерала Магамеда Хандаева, кіраўніка Управы дзяржаўнай экспертызы МА РФ.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце мінабароны, Магамед Хандаеў нарадзіўся 14 траўня 1963 года. Скончыў Самаркандскую вышэйшую вайсковую аўтамабільную вучэльню, а таксама вышэйшыя акадэмічныя курсы Вайсковай акадэміі Генеральнага штаба ўзброеных сіл РФ, Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ, Дагестанскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

Згодна з яго службовым спісам, ён працаваў у складзе Мінабароны непасрэдна па пытаннях будаўніцтва, піша «Стопкор».

Хандаеў быў прызначаны на пасаду начальніка Управы дзяржаўнай экспертызы год таму, у чэрвені 2023 года. Яму прысвоеныя званні заслужанага работніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі РФ, заслужанага будаўніка Рэспублікі Бурація, кандыдата эканамічных навук.

У Сетцы кажуць, што смерць Хандаева - не выпадковасць, а калі і выпадковасць, то вельмі своечасовая. Паведамляецца, што ён цесна супрацоўнічаў з Цімурам Івановым, быў уцягнуты ў «крадзеж» значных сум пры будаўніцтве збудаванняў для Каспійскай флатыліі і мог распавесці следству шмат цікавага.

Пасля змены кіраўніцтва ў Мінабароны Расеі пачалася хваля кадравых чыстак, якія суправаджаліся гучнымі затрыманнямі. Так, з красавіка ў СІЗА патрапілі былы намеснік кіраўніка мінабароны Цімур Іваноў, галоўны кадравік вайсковага ведамства Юрый Кузняцоў, былы камандуючы 58-й арміяй Іван Папоў. Пад вартай таксама аказаліся іншыя супрацоўнікі Мінабароны.

Апошнія навіны