BE RU EN

Няўзораў: Радыкальная ідыятыя становіцца ў РФ нормай

  • Аляксандр Няўзораў
  • 9.07.2024, 15:37

З розуму плебсу можна віць усякія вяроўкі.

Ну, калі гэтая сцэнка сапраўды тыповая для глыбінкі, то Расея невылечная.

Судзячы па тым, што «сястрыца» не плюнула ў вочы мясцоваму «кіраўніку» і графінам яму па галаве не дала, то зараза прапаганды працяла яе наскрозь; ад чырвонага носа, да педыкюру трохгадовай даўніны.

Грамадзянка сястра, відавочна, верыць у тое, што яе брат, акупант і рабаўнік, быў забіты ва Украіне дзеля таго, каб у Маршанску пабудавалі пясочніцу.

Гэта нават не прыдуркаватасць. Гэта - горш.

Гэта ў чыстым выглядзе стан ЗСС (зменены стан свядомасці). І ў ім ужо знаходзіцца 87% насельніцтва Расеі.

Ва ўсім гэтым няма ніякага вядзьмарства.

З розуму плебсу, а асабліва плебсу расейскага, можна віць усякія вяроўкі.

Як бачым, самая радыкальная ідыятыя становіцца ў РФ нормай.

Аляксандр Няўзораў, Telegram

Апошнія навіны