BE RU EN

Швэйцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі

  • 9.07.2024, 15:26

Абмежаванні закрануць 69 фізічных і 86 юрыдычных асоб.

Швэйцарыя прыняла абмежаванні, уведзеныя 14-м пакетам санкцый Еўразвязу супраць Расеі. Пра гэта паведамляе ўрад Швэйцарыі.

У рамках швэйцарскай юрысдыкцыі абмежаванні закрануць 69 фізічных і 86 юрыдычных асоб. У асноўным яны накіраваныя ў дачыненні да бізнэсоўцаў, прапагандыстаў, прадстаўнікоў узброеных сіл і судовых органаў, асоб, адказных за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, і супрацоўнікаў ФСБ.

Таксама ў рамках санкцый уводзіцца забарона на рэкламу ў дачыненні да чатырох расейскіх СМІ: «Голос Европы», РИА «Новости», «Известия» и «Российская газета».

Апошнія навіны