BE RU EN

Каралеўства крывых люстэркаў

  • Telegram-канал «СерпомПо»
  • 9.07.2024, 15:01

Зірнём на два адлюстраванні.

Уся дзейнасць расейскага начальства - вялізнае крывое люстэрка. Зірнём на два адлюстраванні.

Учора расейскія ўлады прысудзілі рэжысёра Яўгенію Бяркавіч і драматурга Святлану Петрыйчук да шасці гадоў зняволення за спектакль, адзначаны тэатральнай прэміяй «Залатая маска». Прысуд вынес чалавек па прозвішчы Масін. «Апраўданне тэрарызму».

Другое крывое люстэрка - Пуцін, яго падначаленыя з МЗС Лаўроў, Кабулаў і іншыя маюць кантакты, альбо проста кажуць аб супрацоўніцтве з прызнаным у Расеі па судзе тэрарыстычным «Талібанам». Тут усё нармальна. Супраць Пуціна, Лаўрова, Кабулава спраў не распачынаюць.

Спектакль - «апраўданне тэрарызму», кантакты з рэальнымі тэрарыстамі, іх абяленне ў вачах расейскага грамадства, нягледзячы на судовую пастанову - не апраўданне тэрарызму, не падтрымка тэрарыстаў. Якія захапілі, між іншым, уладу ў Афганістане сілай.

Telegram-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны