BE RU EN

Праз Беларусь пройдзе расейскі бронепрабег

  • 9.07.2024, 14:42

На дарогах краіны з'явяцца БТРы і вайсковыя грузавікі з расейскімі сцягамі.

На дарогах ва ўсходняй частцы Беларусі найбліжэйшым часам з'явіцца вайсковая тэхніка савецкіх часоў з расейскімі сцягамі.

Праз Магілёўскую вобласць пройдзе так званы бронепрабег «Дарога мужнасці». Мерапрыемства арганізуе расейскае «Вайскова-тэхнічнае таварыства» пры падтрымцы Мінабароны РФ.

Сёлета мерапрыемства прымеркавалі да 80-годдзя аперацыі «Баграціён». Бронепрабег арганізаваны па маршруце Масква - Вязьма - Смаленск - Ворша - Александрыя - Магілёў - Масква.

У калоне будуць рухацца ГАЗ-69, УАЗ-469, БТР-40, БРДМ-1, БРДМ-2, ЗІЛ-157, ЗІС-151, БН-13НМ «Кацюша» і штабная машына ГАЗ-66 Р-142Н.

На савецкую тэхніку, якая ўдзельнічала ў прабегу ў мінулыя гады, наносілі Z-сімволіку.

Апошнія навіны